У сераду прэс-служба кіраўніка краіны парадавала нас справаздачай са збору ўраджаю ў Драздах.
На фотаздымках бачна, што кіраўнік Беларусі апрануў незвычайную саколку.
На ёй бачны лагатып кампаніі «Lacoste». Саколка – з калекцыі сербскага топ-тэнісіста Новака Джокавіча (6-я ракетка свету на дадзены момант). Каштуе такая саколка $ 60, праўда, падчас акцыі яе можна набыць танней.
Аўтар блогу на сайце «By.tribuna.com» мяркуе, што саколку Лукашэнку маглі падарыць – калісьці ён гуляў у тэніс з зоркамі першай велічыні.
НМ, belsat.eu