Лукашэнка: Калі мы нешта можам зрабіць больш для міру ва Украіне, мы гатовыя гэта зрабіць


Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ва Украіне і ў трохбаковай кантактнай групе Марцінам Сайдзікам заявіў, што Беларусь будзе прыкладаць максімум намаганняў для таго, каб падтрымаць дзейнасць трохбаковай групы.

«Калі мы нешта можам зрабіць больш для міру ва Украіне, мы гатовыя гэта зрабіць. Я ўжо не аднойчы пра гэта казаў«, – адзначыў ён і дадаў, што ўвесь час сочыць за падзеямі перамоўнага працэсу на менскай пляцоўцы.

«Вы ведаеце маё стаўленне, беларусаў да гэтага канфлікту. Усё, што вы кажаце, усе вашы заявы (а я ўсе гэтыя заявы чую) мы аналізуем. Разыходжанняў у нас практычна няма, – заявіў ён. – Як вы, гэтак і я, усе беларусы адданыя міру ва Украіне. Гэта наша рэспубліка, з якой мы жылі доўгі час у адным доме. Вельмі пераплецены лёсы многіх сем’яў і людзей – беларусаў і ўкраінцаў. Гэта не чужая нам краіна».

У сваю чаргу Марцін Сайдзік выказаў падзяку беларускаму боку за шматгадовае падтрыманне і садзейнічанне. Разам з тым, ён выказаў шкадаванне з нагоды таго, што да гэтага часу не ўдалося ўрэгуляваць канфлікт.

ВІДЭА
Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, што рабіць з Данбасам і Крымам
2019.03.23 15:18

ІІ belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў