Лукашэнка: калі чалавек сапраўды дармаед – яго трэба прымусіць працаваць


На нарадзе 21 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што новая рэдакцыя дэкрэту №3 павінна быць «прызямлёнай і збалансаванай».

«Я абяцаў, што да канца гэтага года мы распрацуем і прымем дэкрэт прэзідэнта, які будзе развіваць вядомы дэкрэт №3. Мы з вамі тады дамовіліся, каб мы не падвяргаліся крытыцы і нас не называлі рэтраградамі, мы павінны дапрацаваць гэты праект з улікам тых недахопаў і, магчыма, памылак, якія былі дапушчаныя пры распрацоўцы дэкрэту №3, зрабіць яго прызямленым», – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Ён падкрэсліў, што дакумент павінен быць збалансаваным:

«З аднаго боку – даць людзям магчымасць працаўладкавацца, з другога боку – прымусіць працаваць тых, хто сёння можа, але не хоча».

Лукашэнка заявіў, што асноўная адказнасць за выкананне дэкрэту павінна легчы на ​​мясцовыя ўлады, «якія разбяруцца, можа чалавек працаваць, не можа, трапіў ён у цяжкую сітуацыю ці не патрапіў».

Лукашэнка заявіў: калі чалавек трапіў у цяжкую сітуацыю, яго трэба падтрымаць, а калі ён сапраўды дармаед, значыць, яго трэба прымусіць працаваць.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў