Лукашэнка IT-суполцы: Я гарантую вам стабільнасць і неўмяшанне, але парадак ніхто не адмяняў


Кіраўнік Беларусі звярнуўся да айчыннай IT-сферы і заклікаў да стварэння новага імпульсу развіцця, каб здольныя людзі маглі ў поўнай меры рэалізаваць свае магчымасці.

«Беларусь павінна апынуцца рэальным цэнтрам прыцягнення – для таленавітых людзей, паспяховых кампаніяў і міжнародных карпарацый. Наша краіна мае ўсе шанцы стаць як мінімум рэгіянальным лідарам у развіцці самых перадавых напрамкаў – штучнага інтэлекту, вялікіх дадзеных, тэхналогіі блокчейн», – запэўніў Лукашэнка.

Ён папярэдзіў, што разам з імкненнем атрымаць прыбытак не трэба забываць пра інтарэсы дзяржавы, якое ў тым ліку стварае ўмовы, гарантуе стабільнасць і бяспеку.

«Усе разумныя і талковыя людзі разумеюць цяпер, што такое стабільнасць і парадак. І да гэтага берага кожны спрабуе прычаліць. Мы гатовыя такой прычал арганізаваць, і нават больш – гавань. Вы павінны стаць добрымі гаспадарамі ў гэтай гавані. Даць магчымасць зарабіць. Але дзяржава мае патрэбу ў сіле. Таму яе трэба падтрымліваць. Я хілю да таго, што, зарабляючы сабе, не забывайце, калі ласка, што вы жывяце ў канкрэтнай дзяржаве», – адзначыў Лукашэнка.

«Мяне вы не зможаце ніколі папракнуць у тым, што вашыя грошы, якія паступілі ў скарб у выглядзе падаткаў, будуць раскрадзеныя. Ніколі! Хочаце прапанаваць новыя напрамкі выкарыстання бюджэтных грошай – калі ласка. Усе разумныя вашыя ініцыятывы і прапановы будуць неадкладна рэалізаваныя…Я буду гарантаваць вам стабільнасць, неўмяшанне. Але парадак ніхто не адмяняў», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў