Лукашэнка: Ілан Маск падарыў мне «Tesla»


2 верасня Аляксандр Лукашэнка наведаў менскую школу № 93. Падчас размовы са школьнікамі кіраўнік Беларусі прызнаўся, што Ілан Маск падарыў яму электракар «Tesla». Праўда, Аляксандр Лукашэнка не ўдакладніў якую мадэль.

«У мяне ёсць электрычная машына – «Tesla». Я часамі яе тэстую – Маск падарыў. І ёсць у мяне яшчэ электраматацыкл, які Менскі завод ужо выпускае», – цытуе Лукашэнку autonews.ru.

У 2017 годзе Лукашэнка асабіста правёў тэст-драйв «Tesla Model S». Тады, паводле Лукашэнкі, ён разагнаўся да 280 км на гадзіну. У ЗША «Tesla Model S» у базавай камплектацыі каштуе каля $ 70 000.

«На ёй можна з любой хуткасцю ехаць. Шчыра прызнаюся: праехаў 280 км/г і спалохаўся, што можа ўзляцець. Самалёт узлятае і садзіцца з такой хуткасцю. Вельмі добры аўтамабіль», – адзначыў кіраўнік Беларусі.

Фота
«Стартуе ён, як касмічны карабель»: Лукашэнка пратэставаў электракар «Tesla Model S»
2017.08.31 16:09

У 2017 годзе Лукашэнка наведаў завод «БелДжы». Тады яму падарылі электракар «Geely».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў