Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі двухбаковыя стасункі


Alyaksandr Lukashenka and Vladimir Putin, phot. president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 22 красавіка абмеркавалі беларуска-расейскія стасункі ў ходзе тэлефонных перамоваў. Паводле прэс-службы Лукашэнкі, перамовы прайшлі па ініцыятыве Крамля.

Справаздачы прэс-службаў наконт размовы Пуціна і Лукашэнкі былі вельмі сціслыя. У Крамлі кажуць, што абмяркоўвалася «бягучыя пытанні развіцця беларуска-расейскай супрацы», а ў Менску дадаюць, што размова таксама закранула міжнародны парадак дня.

  • Перамовы Пуціна і Лукашэнкі прайшлі на фоне нафтавага крызісу. У пятніцу, 19 красавіка, дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, што паступае па нафтаправодзе з Расеі. Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання.
  • 21 красавіка беларускі бок прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў з улікам пагаршэння якасці расейскай нафты. Намеснік старшыні «Белнафтахіму» Уладзімір Сізоў на пасяджэнні аператыўнага штаба па кантролю за сітуацыяй па пастаўках нафты заявіў: «З улікам правядзення пасяўной кампаніі, наяўных рызыкаў па перапрацоўцы сыравіны з пагаршэннем якасці намі прынятае рашэнне аб часовым абмежаванні паставак нафтапрадуктаў па экспартных напрамках».

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары