Лукашэнка і Парашэнка ў Чарнобылі (ФОТА)


Першым на месца сустрэчы прыбыў украінскі лідар.

Кіраўнікі краінаў ушанавалі памяць загінулых ліквідатараў, усклаўшы кветкі да мемарыялу «Героям Чарнобыля».

Лукашэнка і Парашэнка ў Чарнобылі. Фота president.gov.ua
Лукашэнка і Парашэнка ў Чарнобылі. Фота president.gov.ua
Лукашэнка і Парашэнка ў Чарнобылі. Фота president.gov.ua
Лукашэнка і Парашэнка ў Чарнобылі. Фота president.gov.ua

На сустрэчы ў Чарнобылі Лукашэнка запэўніў украінскага калегу, што Беларусь будзе працаваць толькі дзеля міру ва Украіне.

«Мы родныя людзі, мы можам толькі прыйсці да вас ці, як я казаў, прыехаць на трактары, дапамагчы вам араць зямлю, калі гэта трэба…

Мы будзем працаваць толькі ў імя міру. У нас няма іншай мэты. І гэта не толькі мая пазіцыя, гэта пазіцыя ўсяго беларускага народа. Як мага хутчэй трэба спыніць гэтыя міжусобныя бойкі, высвятленне дачыненняў са зброяй, глядзець з асцярогай адзін на аднаго», – падкрэсліў Лукашэнка.

Пётр Парашэнка на гэта сказаў, што ніхто і ніколі не пасварыць Беларусь і Расею.

Сёння Лукашэнку і Парашэнку чакаюць яшчэ двухбаковыя перамовы. На парадку дня і пытанне аб мірным урэгуляванні канфлікту на Данбасе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў