Лукашэнка і Орбан адкрываюць у Менску «старыя-новыя маршруты»


Орбан і Лукашэнка ў Менску.
Фота: t.me/pul_1

У Менску 5 чэрвеня сустракаюцца кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан, піша БелТА.

Венгерскі прэм’ер наведвае Беларусь з першым афіцыйным візітам.

Лукашэнка адзначыў, што Беларусі і Вугоршчыны неабходна выкарыстоўваць усе магчымасці для пашырэння супрацы.

«Хачу вас павіншаваць. Вы адкрываеце ўсім свеце старыя-новыя маршруты пасля гэтай страшнай, як нам здавалася, эпідэміі. Хачу падзякаваць, што гэты маршрут вы адкрываеце ў Беларусі», – адзначыў ён, звяртаючыся да вугорскага прэм’ера.

«Калі я задумаўся пра замежных паездках пасля пандэміі, куды паехаць упершыню, я вырашыў – давайце паедзем туды, куды даўно абяцалі!» – цытуе Орбана «Пул Первого».

Плануецца, што бакі абмяркуюць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнай супрацы, рэалізацыі сумесных праектаў, супрацы па лініі Беларусь-ЕЗ, у тым ліку ў фармаце «Усходняга партнёрства».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў