Лукашэнка і Коля запальваюць свечкі ў Вялікдзень. ФОТАФАКТ


Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка ў Вялікдзень сустрэўся з мітрапалітам Філарэтам, ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Сустрэча прайшла ў Менскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы. Лукашэнка разам з сынам Мікалаем і мітрапалітам запалілі свечку ў храме ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі і прадоўжылі размову за гарбатай.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў