Лукашэнка і Дадон пасеялі кукурузу ды дамовіліся разам зрабіць віно. Відэафакт

ВІДЭА

Кіраўнік Беларусі, які цяпер знаходзіцца з працоўным візітам у Малдове, разам з прэзідэнтам Ігарам Дадонам наведаў аграрны комплекс Парумбень у вёсцы Пашкань.

Палітыкі засеялі кукурузай невялікі кавалак поля. Гэта бачна на відэа, апублікаваным на афіцыйным youtube-канале Ігара Дадона.

Калі кукуруза сапаспее, частку ўраджаю з гэтага поля адправяць у Беларусь, паабяцаў малдаўскі лідар Ігар Дадон.

Таксама Лукашэнка і Дадон дамовіліся разам зрабіць віно.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары