Кіраўнік Беларусі наведаў матч адкрыцця чэмпіянату свету, які прайшоў у «Лужніках» і скончыўся перамогай Расеі над Саўдаўскай Аравіяй (5:0), разам з сынамі.
Лукашэнка і сыны назіралі за гульнёй з VIP-ложы арэны «Лужнікі». Там жа сядзелі прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў з жонкай, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў з жонкай Мехрыбан.
Пуцін глядзеў матч асобна – у ложы з прэзідэнтам ФІФА і наследным прынцам Саудаўскай Аравіі.
Некаторыя дзяржавы вырашылі байкатаваць афіцыйную частку чэмпіянату. У Маскву не прыляцелі кіраўнікі Вялікай Брытаніі, Ісландыі, Польшчы ды шэрагу іншых краінаў у сувязі з выкарыстаннем баявога атрутнага рэчыва «Навічок» на брытанскай тэрыторыі, у якім абвінавачваюць Расею.
ДР belsat.eu