Кіраўнік Беларусі разам са сваёй камандай перамог на Калядным турніры аматараў хакею.
Каманда Аляксандра Лукашэнкі ў 9-ы раз перамагла на турніры. У фінальным матчы былі абыграныя фіны з лікам 2:1.
На пытанне журналістаў, чаму ў другім і трэцім перыядах кіраўнік Беларусі не так часта выходзіў на лёд, Лукашэнка адказаў:
«Я ж на ўколах гуляю. Калена траўмаваў у другой гульні, таму давялося выходзіць не так часта, і не мусіў перашкаджаць камандзе. Трэнер скараціў і пачаў трымя тройкамі гуляць, пакінуў самых хуткі, самых лепшых. Мы ж тут не паказухай займаемся, а працуем, і галоўная дзеючая асоба ў камандзе – не кіраўнік краіны, а трэнер».
Калядны турнір праводзіцца з 2005-га года. Крамя каманды Беларусі тройчы перамогу ў ім здабывала Расея – у 2007-м, 2011-м і ў 2015-м. Нягледзячы на тое, што турнір мае аматарскі статус, сёлета ў камандзе Лукашэнкі налічылі сем хакеістаў-прафесіяналаў.