Лукашэнка думае, ці трэба для ПВТ асобнае міністэрства


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду вярнуцца да пытання стварэння Міністэрства лічбавай эканомікі ды прыняць у другім квартале гэтага года рашэнне, ці патрэбная ў краіне гэтая структура.

Лукашэнка ў ПВТ.
Фота: president.gov.by

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы ў адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій з прадстаўнікамі IT-супольнасці, перадае БЕЛТА.

Ініцыяваў стварэнне міністэрства заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня. На яго думку, ведамства магло б стаць своеасаблівым цэнтральным штабам, які б замкнуў на сабе ўсе працэсы інфарматызацыі ў краіне.

Hавiны
Лукашэнка: Надыходзіць эра робатаў
2019.04.12 12:36

Лукашэнка ў цэлым станоўча ацаніў ініцыятыву. «Калі атрымаецца, не ламаючы структуру ўрада, умантаваць міністэрства лічбавай эканомікі як пласт для развіцця дзяржавы, мы гэта зробім», – сказаў ён.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў