Лукашэнка: «Для наркаманаў і курцоў каронавірус – добры ўрок»


Праводзячы нараду па пытаннях амністыі ў чацвер Аляксандр Лукашэнка выказаўся і пра каронавірус.

Ён заявіў, што цяперашняя сітуацыя на фоне распаўсюду каронавірусу, занепакоенасці ў грамадстве і ўзмацнення мер асабістай гігіены «у тым ліку з’яўляецца добрым урокам і для тых, хто мае шкодныя звычкі».

«Для наркаманаў і курцоў – гэта добры ўрок. Мы гэта бачым па цяжкім захворванняў на пнеўманію. І на пнеўманію, абцяжараную каронавірусам. Гэта добры ўрок – падумаць аб тым, як арганізоўваць сваё жыццё пасля гэтай так званай пандэміі», – сказаў Лукашэнка.

Ад пачатку пандэміі кіраўнік Беларусі называў каронавірус «псіхозам», а ў якасці сродкаў ад яго называў лазню, гарэлку, трактар, холад і дым ад вогнішча. Таксама ён выступаў супраць каранціну – Беларусь застаецца адзінай краінай у рэгіёне, дзе ён дагэтуль не ўведзены.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што пажартаваў пра «трактар, гарэлку і лазню»
2020.04.13 17:24

КА belsat.eu

Стужка навінаў