Лукашэнка дазволіў судам атрымліваць звесткі пра ўладальнікаў даменаў


Кіраўнік Беларусі 18 верасня падпісаў указ № 350 «Аб асаблівасцях выкарыстання нацыянальнага сегменту інтэрнэту». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Дакумент дазваляе дзяржаўным органам, судам і натарыусам атрымліваць ад Аператыўна-аналітычнага цэнтру персанальныя звесткі ўладальнікаў даменных імёнаў. Таксама ўдакладняюцца паўнамоцтвы ААЦ для рэагавання на кібератакі.

Начальнік ААЦ пра блакаванне сайтаў: «У нас няма паўнамоцтваў што-небудзь забараняць»

Указ прадугледжвае накіраванне грошай, атрыманых на аўкцыёне ад продажу даменаў, на дабрачынныя рахункі ўстаноў, дзе жывуць дзеці-сіроты, дзеці і дзеці з асаблівасцямі развіцця.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі зможа быць заказчыкам і арганізатарам працаў па стварэнні, развіцці і эксплуатацыі нацыянальнага сегмента інтэрнэту ў інфармацыйнай сістэме ЕАЭС.

Апроч таго, спрашчаюцца працэдуры ўзгаднення оптавалакновых лініяў сувязі, узмацняецца жорсткасць патрабаванняў да пастаўшчыка інтэрнэт-паслугаў для павышэння абароненасці дзяржаўных органаў і арганізацыяў пры выкарыстанні інтэрнэту.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары