Лукашэнка дазволіў: «Савушкін прадукт» набыў сыраробны камбінат без аўкцыёну

Пакет акцый (62,68 %) ААТ «Бярозаўскага сыраробнага камбінату», якія належалі Берасцейскай вобласці, прадалі без аўкцыёну, але пасля «узгаднення з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь», паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэту па маёмасці.