Лукашэнка даручыў ураду дамовіцца з Казахстанам пра нафту


Беларусь працягвае працу дзеля дыверсіфікацыі паставак нафты, разглядаючы розныя геаграфічныя кірункі для імпарту вуглевадароднай сыравіны і лагістыку. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка краіны.

Аляксандр Лукашэнка ўказам № 27 упаўнаважыў урад на правядзенне перамоваў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічнай супрацы ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, а таксама адносна праекту пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекту.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што Расея не дазваляе Казахстану пастаўляць нафту ў Беларусь
2020.01.21 14:38

Нагадаем, што падчас нарады 21 студзеня па пытаннях павышэння эфектыўнасці рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт, кіраўнік дзяржавы распавёў, што Беларусь не можа атрымаць нафту з Казахстану, бо Расея не дазваляе гэтага.

Каментуючы гэтую заяву, віцэ-міністр энергетыкі Казахстану Мурат Журэбекаў сказаў, што ў Нур-Султану з расейскім бокам перамоваў не было, паведамляе Tengrinews.kz.

«Транспартаванне нафты ў Рэспубліку Беларусь праз сістэму «Дружба» была ініцыятывай Беларусі. Таму лічым, што гэтае пытанне павінна вырашацца паміж Беларуссю ды Расеяй«, – сказаў ён.

Паводле яго, сёння абмяркоўваюцца чыгуначныя пастаўкі, а трубаправодныя пастаўкі могуць ажыццяўляцца па нафтаправодах «Атыраў – Самара» і «Дружба».

Hавiны
Лукашэнка даручыў 60 % нафты набываць не ў Расеі
2020.01.21 13:16
  • З 1 студзеня Расеяспыніла пастаўкі нафты, пасля чаго Беларусь адмовілася ад экспарту нафтапрадуктаў, каб забяспечыць унутраныя патрэбы.
  • Аляксандр Лукашэнказагадаў вывучыць магчымасць паставак нафты з іншых краінаў. 14 студзеня віцэ-прэм’ер Беларусі Дзмітрый Крутой паведаміў, што Беларуская нафтавая кампанія (БНК) накіравала камерцыйныя прапановы аб набыцці нафты ў Польшчу, краіны Балтыі, Украіну, Азербайджан і Казахстан.
  • З расейскіх кампаній пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі для сябепагадзілася толькі «Сафмар», якая належыць Міхаілу Гуцэрыеву – сябру Лукашэнкі. Таксама ў Беларусь пачала паступаць нафта з Нарвегіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў