Лукашэнка даручыў прадстаўнікам Нацбанку і ўраду «рыхтавацца на выхад»


Нарада 19 чэрвеня.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі на нарадзе 19 чэрвеня, прысвечанай падтрыманню рэальнага сектару эканомікі з боку банкаўскай сістэмы, заявіў пра неабходнасць сканцэнтраваць рэсурсы ў эканоміцы.

«Нам трэба сабрацца і жыць у тых умовах, у якіх мы знаходзімся. Калі ў Нацбанку і асобныя чальцы ўраду гэтага не разумеюць, значыць, рыхтуйцеся на выхад. Іншага не дадзена. Трэба сканцэнтравацца. Усе рэсурсы аб’яднаць», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў ягонай адміністрацыі.

Паводле яго, у эканоміцы няма катастрофы, «але ёсць пэўныя праблемы, звязаныя з тым, што свет зачыніўся».

Hавiны
Лукашэнка: Не трэба чапляцца да людзей па дробязях
2020.06.18 13:27

Кіраўнік Беларусі таксама паабяцаў «жалезабетонна» разабрацца з прыватнымі прадпрыемствамі, якія затрымліваюць заробкі працаўнікам, бо «загуляліся ў палітыку замест таго, каб займацца бізнесам, пашыраць яго, паглыбляць і даглядаць сваіх людзьмі». Іншым жа прадпрыемствам, якія сапраўды патрапілі ў складанае становішча, «трэба дапамагчы».

Лукашэнка таксама паведаміў, што «актывізаваліся пэўныя сілы, якія пачынаюць інтэнсіўнічаць, разгойдваючы сітуацыю ў краіне».

«Але нам усё ж такі ўдалося зрабіць некаторыя крокі на апярэджанне і сарваць маштабны план дэстабілізацыі Беларусі (гэта не жарт і не запалохванне) і прывесці краіну да нейкага Майдану. Такая была мэта. Маскі сарваныя з пэўных не толькі лялек, якія ў нас тут былі, але і лялькаводаў, якія сядзяць за межамі Беларусі», – сказаў ён.

Hавiны
Еўрапейскія палітыкі пагражаюць Лукашэнку санкцыямі за рэпрэсіі
2020.06.19 10:16

Паводле яго, ён нікому не дазволіць «зламаць гэтую краіну».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў