Кіраўнік краіны і намеснік прэм’ера загаварылі пра вытворчасць хакейнай экіпіроўкі.
У эфіры дзяржаўнага тэлеканалу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусі трэба вырабляць свой спартовы інвентар ды спартовае адзенне:
«Гэта ж не справа, калі кіраўнік краіны разам з дызайнерамі шые форму для каманды».
Намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко ва ўчорашнім інтэрв’ю распавёў, што ўрад ужо атрымаў задачу ад Аляксандра Лукашэнкі, якая «мае быць вырашаная сёлета»:
«Экіпіроўка для дзіцяча-юнацкіх спартовых школаў павінна быць айчыннай вытворчасці. Мы ўжо прапрацавалі дадзенае пытанне, у нас ёсць прадпрыемствы, якія выпусцяць і форму, і абарону, і шлемы, і канькі».
Пра тое, якія яшчэ захады, акрамя «імпартазамяшчэння формы», прымае Лукашэнка для развіцця беларускага хакею, глядзіце ў нашым відэасюжэце:
НМ, belsat.eu