Лукашэнка дараваў правы 500 тысячам грамадзянаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/Zs4IA-sMOBw”][vc_column_text]Кіраўнік Беларусі дазволіў далучыць нашую краіну да Канвенцыі правоў інвалідаў. Што праўда, да поўнай інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў нашае грамадства пакуль далёка.

Даць правы 0,5 млн грамадзянаў, то бок тым беларусам, якія з той ці іншай прычыны маюць абмежаваныя магчымасці. Аляксандр Лукашэнка падпісаў Канвенцыю правоў інвалідаў падчас паездкі на саміт ААН у Нью-Ёрку. Гэтак, Беларусь далучылася да Канвенцыі.

Канвенцыю правоў інвалідаў Генеральная асамблея ААН прыняла яшчэ ў 2006-м годзе. Праз паўтара года, калі яна набыла моц, Беларусь пачала рыхтавацца да яе падпісання, але ўрэшце адпаведны законапраект гэтак і не зрэалізаваўся. У выніку Беларусь заставалася адзінаю краінай у Еўропе, якая не далучылася да Канвенцыі.

Асноўная ідэя Канвенцыі – забяспечыць сацыяльную інтэграцыю людзей з інваліднасцю, а таксама зліквідаваць сацыяльную дыскрымінацыю грамадзянаў, якія маюць сурёзныя праблемы са здароўем.

Цяпер галоўнае пытанне – ці не застанецца Канвенцыя толькі на паперы? Адмыслоўцы сцвярджаюць, што для таго, каб дакумент запрацаваў, Беларусі неабходна зрэалізаваць шэраг зменаў на заканадаўчым узроўні. Толькі пасля гэтага спадзевы больш як 500 тыс. асобаў, якія жывуць з інваліднасцю, будуць апраўданыя.

Віталь Бабін, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў