Лукашэнка дапусціў амністыю па «наркатычных» артыкулах


Кіраўнік Беларусі запатрабаваў узважанага падыходу пры амністыі асуджаных за нарказлачынствы і дапусціў, што яна магчымая для тых, хто «не ўяўляе небяспекі для грамадства», перадае БелТА.

Па даручэнні Лукашэнкі Вярхоўны Суд падрыхтаваў праект закона аб амністыі, прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі. У абноўленым дакуменце пад амністыю падпадаюць непаўналетнія распаўсюднікі наркотыкаў у складзе арганізаванай групы і асуджаныя за карупцыю. Для гэтых катэгорый злачынцаў прапанавана скараціць тэрмін адбыцця пакарання на адзін год.

Лукашэнка таксама даручыў прапрацаваць пытанне аб магчымасці памілавання моладзі, якая адбывае пакаранне ўпершыню.

«Трэба прызнаць, што адказнасць за такую ​​моладзь у тым ліку і на дарослых. Не змаглі ўсачыць за гэтымі падлеткамі ні бацькі, ні педагогі. Бясспрэчна прасочваецца недастатковасць прафілактычных мер з боку дзяржаўнай сістэмы. Наша задача – забяспечыць не толькі непазбежнасць пакарання за зробленае, але і больш хуткую сацыялізацыю такіх асобаў», – адзначыў ён.

Hавiны
Маці-328: Калі ўлады нас зноў не пачуюць, мы зладзім Майдан
2019.04.29 10:48

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «гаворка можа ісці толькі аб памілаванні людзей, якія не ўяўляюць небяспекі для грамадства і дзяржавы». Такіх асуджаных могуць адпусціць «пад асабістую адказнасць» і калі за іх заручацца сваякі.

«Але я хачу папярэдзіць, што за ўсе гэтыя прапановы адказнасць будуць несці ўсе па вертыкалі, хто будзе іх уносіць. Трэба разумець, што гэта не разгрузка месцаў зняволення. Нам няма чаго разгружацца. У нас да ўзроўню савецкіх часоў у два-тры разы скарацілася колькасць зняволеных. Тым больш мы не павінны ісці на повадзе ў стыхійна створаных груп накшталт «Маці 328». Праца павінна весціся ў штатным рэжыме. Таму мы яшчэ раз павінны ўсё ўзважыць і канчаткова вызначыцца з падыходамі», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
У адміністрацыі Лукашэнкі дапусцілі магчымасць памілавання асуджаных паводле артыкулу 328
2019.11.27 13:42
  • У снежні 2014 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў так званы «антынаркатычны дэкрэт», які прадугледжвае больш жорсткае пакаранне за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Улады сцвярджаюць, што дзякуючы дэкрэту Лукашэнкі ў Беларусі стала менш злачынстваў, звязаных з незаконным зваротам наркотыкаў.
  • Між тым сваякі асуджаных і эксперты лічаць, што адбываецца паказальная барацьба з наркотыкамі, але пад ударам апынуліся не наркагандляры, а пераважна тыя, хто ўжываў лёгкія наркотыкі ў малых дозах.
  • Маці асуджаных па «наркатычных» артыкулах дамагаюцца зніжэння тэрмінаў пакарання і пераразгляду справаў.
  • Напрыканцы кастрычніку 2019 года на нарадзе па барацьбе з наркотыкамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што судзейскі корпус трэба зарыентаваць на больш гнуткае ўжыванне пакаранняў за наркатычныя злачынствы. Таксама Лукашэнка заявіў, што прапановы і просьбы бацькоў асуджаных паводле наркатычных артыкулаў варта вывучаць, але ім самім трэба было «своечасова займацца сваймі дзецьмі».

КА belsat.eu

Стужка навінаў