Лукашэнка: Да смерці я не буду прэзідэнтам


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру займаць пасаду кіраўніка дзяржавы да самай смерці, прыводзіць яго словы дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«Я не прыглядаюся, дзе гэты прэзідэнт (новы прэзідэнт Беларусі – заўвага). Але ён недзе ёсць ужо. Я ж не на вякі, і да смерці я прэзідэнтам не буду. Я проста хачу калі-небудзь пажыць, як усе людзі, – спакойна», – сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ.

Аб’ектыў
Улада яшчэ не вырашыла, ці пусціць сёлета апазіцыю ў Палату прадстаўнікоў
2019.08.05 21:54

Разам з тым Лукашэнка адзначыў, што будзе працаваць на пасадзе прэзідэнта столькі, колькі людзі давяраюць.

«І пакуль ёсць здароўе. Калі нездаровы – значыць няма чаго сюды лезці. Галоўнае – здароўе і давер людзей», – заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго словаў у Беларусі не разглядаюць варыянту транзіту ўлады.

«Наш прэзідэнт будзе абраны толькі народам», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Адказваючы на ​​пытанне пра дзяцей, Лукашэнка адзначыў, што «мае дзеці не хварэюць жаданнем стаць прэзідэнтам – ні адзін, ні другі, ні трэці».

«Яны» наеліся «майго прэзідэнцтва», – дадаў ён.

Hавiны
«Улада не зацямніла мне вочы». Кіраўнік Інгушэціі Юнус-Бек Еўкураў вырашыў сысці ў адстаўку
2019.06.24 21:49

Аляксандр Лукашэнка займае пасаду прэзідэнта краіны з 1994 году. Цягам 25 гадоў, пакуль Лукашэнка ва ўладзе, у Беларусі чатыры разы прайшлі прэзідэнцкія выбары, якія не былі прызнаныя міжнароднымі назіральнікамі як свабодныя і празрыстыя. Аляксандр Лукашэнка кожны раз агучваўся ЦВК як пераможца. Наступныя выбары прэзідэнта ў Беларусі адбудуцца ў 2020 годзе.

Аб’ектыў
Чвэрць стагоддзя ва ўладзе. Што прынесла нам і нашай краіне эпоха Лукашэнкі?
2019.07.10 21:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў