Лукашэнка: Cправядлівасць вышэй за закон


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што чыноўнікі павінны дзейнічаць па справядлівасці, а не па законе.

«Галоўнае для ўсіх – гэта сумленнасць і прыстойнасць. У адносінах з працоўнымі калектывамі, з іншымі. Справядліва ўсё павінна быць. Усё ў законах не прапішаш. І калі дзесьці не хапае заканадаўчай базы – дзейнічай па справядлівасці», – падкрэсліў ён.

Нагадаем, што сёння Лукашэнка прызначыў новага гендырэктара БелТА, міністра лясной гаспадаркі і намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

«Справядлівасць вышэй за закон заўсёды, калі на тое пайшло. Бываюць несправядлівыя законы, а само паняцце справядлівасці (можна сказаць, філасофскае паняцце) абсалютная. Таму зыходзіць трэба заўсёды з гэтага», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў