15 сакавіка а 19:00 паводле менскага часу на нашым «Facebook’у» пачнецца трансляцыя з Кіеўскай студыі «Белсату», гэта будзе першы онлайн эфір ўкраінскага прадстаўніцтва нашага тэлеканалу.
У Кіеве журналіст Ілля Суздалеў, кіраўнік прадстаўніцтва «Белсату» ва Украіне, паразмаўляе з палітолагам Яўгенам Магдам. Падчас нядаўняй «Вялікай размовы» Аляксандру Лукашэнку падарылі ягоную кнігу «Гибридная агрессия России: уроки для Европы». Кіраўнік Беларусі паабяцаў «праглядзець яе па дыяганалі».
Госць Кіеўскай студыі распавядзе пра галоўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Украіны ды самыя цікавыя моманты перадвыбарчай кампаніі.
31 сакавіка «Белсат» пакажа адмысловае інфармацыйнае выданне, прысвечанае прэзідэнцкім выбарам ва Украіне. Паглядзець яго можна будзе ў інтэрнэце і праз спадарожнік.