Лукашэнка чакае новых дачыненняў з Турцыяй ува ўсіх сферах


16 красавіка 2019 года. Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў маўзалей Кемаля Ататурка. Фота – president.gov.by

16 красавіка кіраўнік Беларусі з афіцыйным візітам наведаў Анкару. На перамовах з турэцкім лідарам краіны абмеркавалі «двухбаковыя дачыненняў з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння», падае прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

«Нашая сустрэча паклала пачатак новаму ўзроўню ўзаемаадносінаў ва ўсіх сферах. Галоўнае зараз – каб профільныя міністры і ўрад выканалі нашыя дамоўленасці, – заявіў Лукашэнка. – Мяркую, цяперашні ўзровень развіцця нашага партнёрства дазваляе нам ставіць яшчэ больш амбітныя мэты».

Падчас перамоваў Лукашэнка заявіў, што Турцыя – адзін з ключавых партнёраў Беларусі ў рэгіёне, а ўзаемадзеянню з ёй Менск надае вялікае значэнне.

Афіцыйныя цырымонія ў маўзалеі Ататурка з удзелам Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Аляксандра Лукашэнкі. Фота – president.gov.by

Першы афіцыйны візіт турэцкага прэзідэнта ў Менск адбыўся ў лістападзе 2016-га.

У студзені 2019-га Рэджэп Эрдаган запрасіў беларускага калегу наведаць Турцыю.

Нягледзячы на відавочную сімпатыю паміж двума лідарамі (Лукашэнка называе Эрдаганам «сваім сябрам»), палітолагі лічаць, што Беларусь будзе намагацца супрацоўнічаць з Турцыяй нягледзячы на тое, хто ёю будзе кіраваць.

«Для Беларусі Турцыя – гэта магчымы газ і ў перспектыве магчымая нафта з улікам, што па Украіне ідзе нафта провад «Адэса–Броды», якім прынамсі раз ужо скарысталіся», – кажа «Белсату» палітолаг Вольга Харламава.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў