Лукашэнка чакае ад навукоўцаў адкрыццяў «на мяжы немагчымага»


Аляксандр Лукашэнка ацаніў перспектывы беларускай навукі, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

На цырымоніі ўручэння дыпломаў акадэміка і чальца-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«Мы маем права чакаць ад вас адкрыццяў на мяжы немагчымага. У гэтым сэнс навукі. З гэтага моманту вы пачынаеце жыць у новай прафесійнай рэальнасці. А гэта значыць – працаваць і заўсёды адпавядаць свайму высокаму званню. Яшчэ важней пакінуць пасля сябе след у выглядзе сваіх вучняў».

Аляксандр Лукашэнка выказаўся і пра развіццё гуманітарных навук:

«Тут перад вамі – педагогамі, гісторыкамі і сацыёлагамі – няпростая, але важная задача. Сёння шмат хто спрабуе перапісаць гісторыю. Ніяк не могуць супакоіцца. І вам неабходна годна адказаць на гэты выклік. Пакінуць нашчадкам аб’ектыўнае ўяўленне пра наша жыццё. Аб той гісторыі, якая сапраўды была».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў