Лукашэнка будзе трымацца да апошняга беларуса. Суседзі нас адправяць на каранцін?


Пакуль беларускія ўлады не збіраюцца ўводзіць каранцін і раяць лячыцца то содай, то алеем, грамадзяне абураюцца ў Інтэрнэце і пішуць петыцыі. Калі хваляванні ўнутры краіны Лукашэнка з лёгкасцю душыў не раз, цяпер абураюцца краіны, якія ўжо даўно пайшлі на рашучыя крокі ў барацьбе з пандэміяй. Ці не адправяць Беларусь на каранцін нашы суседзі? Асабліва, калі справяцца з каронавірусам у сябе.

Абмежаваць любыя кантакты з краінай, якая занадта расслаблена ацэньвае выбліск каронавіруса. У ноч на 4 красавіка Літва закрывае паветранае і паромнае злучэнне. У тым ліку абмяжоўвае ўсе рэгулярныя рэйсы з Менску ў Вільню, якія да гэтага часу злучалі дзве сталіцы.

Каментуе Лаўрынас Кашчунас, віцэ-старшыня Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне парламента Літвы:

«Каб гэта не стала нашай праблемай, мы проста кажам, давайце адзін ад аднаго ізалюемся на некаторы час».

Адсутнасць каранціну, спартыўныя матчы, адкрытыя межы і даволі сумнеўная афіцыйная статыстыка выглядае для суседніх з Беларуссю краін як бомба запаволенага дзеяння. Свой недавер да афіцыйнай статыстыкі па тых, хто захварэў, выказаў прэзідэнт Літвы.

ВИДЕО
Владислав Иноземцев: Путин будет стремиться ввести чрезвычайные меры надолго
2020.03.30 17:01

Гітанас Наўседа заявіў:

«Мы не можам давяраць гэтай інфармацыі, якую атрымліваем афіцыйна з Беларусі, паколькі я лічу, што беларускі кіраўнік ацэньвае сітуацыю з пэўнай бравадай. Цалкам магчыма, што сапраўдная статыстыка значна горшая, паколькі мы ведаем аб пэўных асяродках на беларускай тэрыторыі і выпадках смерці, якія фіксуюцца».

Як аказалася, у Беларусі – беларускі вірус, які, на думку, Аляксандра Лукашэнкі, літоўскага прэзідэнта хваляваць не павінен.

Аляксандр Лукашэнка ў рэзкай форме адказаў прэзідэнту Літвы:

«Ён заклапаціўся беларускім вірусам… Сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытанняў. Ён яшчэ папракае, што, напэўна, беларусы не пра ўсё інфармуюць».

Вось толькі ў віруса, як сцвярджае лекар Барыс Люшняк – адзін з вядучых спецыялістаў свету ў барацьбе з вірусам N1H1, які ў 2009 годзе забраў жыцці больш за дзве тысячы шасцісот чалавек – няма межаў. А калі ўлады не пойдуць на жорсткія меры, Беларусь можа стаць другой Італіяй.

ВИДЕО
Коронавирус в Беларуси пустили на самотек
2020.03.28 09:01

Кажа Барыс Люшняк, контр-адмірал службы аховы здароўя ЗША ў адстаўцы:

«Народу прыйдзецца проста трываць. Гэты вірус не ведае ніякіх межаў – будзь то межы штатаў, альбо дзяржаваў. Гэта цяпер пандэмія. Гэта азначае – сусветная эпідэмія».

Каб не было «як у Італіі і Іспаніі», Польшча, да прыкладу, уводзіць жорсткія меры грамадскай бяспекі, а Літва ў 10 разоў павялічыла штрафы для парушальнікаў каранціну.

Абмежаванні – закрыцці школ, прадпрыемстваў, грамадскіх месцаў і абмежаванне перамяшчэння грамадзянаў – удар па эканоміцы кожнай з краін. Але гэта дзейсны спосаб запаволіць распаўсюджванне захворвання – сцвярджаюць лекары. І калі суседзям атрымаецца перамагчы ў гэтай сутычцы з каронавірусам – яны дакладна не дазволяць, каб новыя выпадкі былі «прывазнымі».

Каментуе Міхал Патоцкі, палітычны аглядальнік польскай газеты «Dziennik Gazeta Prawna»:

«Я думаю, што ЕЗ можа зачыніць мяжу з Беларуссю на такі перыяд, на які ён будзе лічыць патрэбным. Іншая справа, што Беларусь можа разлічваць на падтрымку Еўразвязу. Было абвешчана, што краіны Усходняга партнёрства атрымаюць дадатковую падтрымку на барацьбу з каронавірусам, але гэта ўжо не звязана з тым, якія меры яны робяць».

Пераканаць увесці каранцін у Беларусі Еўропа спрабаваць не будзе – лічыць польскі палітычны аглядальнік. Гэтага не зробіць і Расея.

Андрэй Суздальцаў, палітолаг, Масква:

«У адзіночку Расея не будзе ціснуць і патрабаваць увесці каранцін. Таму што ў Лукашэнкі гэтае пытанне завязанае не толькі з эпідэміяй, не толькі з эканомікай, але і з тым, што ў яго выбары. Гэта будзе ўспрынятае істэрычна».

ВИДЕО
Лукашенко, Зеленский, Путин и Трамп. Кто больше боится коронавируса?
2020.03.29 09:05

Пакуль што папярэджанні медыкаў і заявы прэзідэнтаў суседніх краін для беларускіх уладаў гучаць непераканаўча.

«Аляксандр Лукашэнка выглядае як чалавек, які не вельмі верыць у тое, што гэта не звычайны грып. Не звычайны вірус, з якімі мы сустракаемся кожны год. І таму ніякіх дадатковых захадаў ён не прымае», – працягвае Міхал Патоцкі.

Андрэй Суздальцаў:

«Лукашэнка будзе трымацца да апошняга беларуса. І яму нельга даказваць і дэманстраваць тое, што ён слабы і звярнуўся да Расеі па дапамогу».

Дастукацца да беларускіх уладаў спрабуюць і грамадзяне краіны з дапамогай петыцый і зваротаў. Пакуль што больш за сто тысяч подпісаў занепакоеных беларусаў маюць той жа поспех, што і асцярогі суседніх краін. Каранцін у краіне не плануецца, нягледзячы на тое, што нават паводле афіцыйных лічбаў мясцовага міністэрства аховы здароўя, у Беларусі ўжо больш за тры сотні хворых і мінімум чацвёра загінулых [дадзеныя на 02.04.2020 г. – заўв. рэд.].

Святлана Аўчарова/ИР, belsat.eu

Сюжэт выйшаў у праграме «ПраСвет» 03.04.2020

Іншыя тэмы выпуску:

/ИР

Калаж з фота: INTS KALNINS/Reuters/Forum; Natalia Fedosenko/TASS/Forum

 

 

Стужка навінаў