Лукашэнка: Без ЗША не вырашыць канфлікт ва Украіне


Лукашэнка і Дэйвід Гэйл.
Фота: president.gov.by

Без удзелу ЗША не атрымаецца ўрэгуляваць канфлікт на тэрыторыі Украіны. Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 17 верасня на сустрэчы з намеснікам Дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаннях Дэйвідам Гэйлам.

«Што да праблем Еўропы, і асабліва Усходняй Еўропы, у прыватнасці Украіны, я абсалютна перакананы на сённяшні дзень, што без удзелу ЗША гэты канфлікт урэгуляваць не атрымаецца», – заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Hавiны
Упершыню за 11 гадоў у Менску з’явіцца амбасадар ЗША
2019.09.17 17:28

Паводле кіраўніка Беларусі, ЗША маглі б садзейнічаць урэгуляванню гэтага канфлікту, бо ў іх мусяць быць новыя ідэі адносна заканчэння супрацьстаяння.

Ён таксама з задавальненнем адзначыў, што ЗША нарэшце звярнулі ўвагу не толькі на Еўропу ў цэлым, але і на Беларусь. Паводле яго, гэта «абнадзейвае».

Hавiны
Амерыканскія дыпламаты ўшанавалі ў Курапатах пакутнікаў Беларусі
2019.09.17 19:22

Лукашэнка таксама ўхваліў тое, што ані NATO, ані Расея не збіраюцца змяшчаць у Еўропе ракеты сярэдняй і меншай далёкасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў