Лукашэнка: Не трэба казаць, што на Данбасе не канфлікт Расеі ды Украіны


«Нармандская чацвёрка» не здольная вырашыць канфлікту ва Украіне. Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 8 кастрычніка на міжнароднай канферэнцыі «Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы», якая праходзіць у сталіцы ў межах форуму «Менскі дыялог».

«Калі гэтая «Нармандская чацвёрка» чагосьці вартая, то даўно трэба было сабрацца ёй і вырашаць. Але там нічога не вырашаюць, я быў у гэтым працэсе, я ведаю, як гэта. Пры гэтым я свайго меркавання не хаваю: без удзелу ЗША канфлікт ва Украіне ўрэгуляваць не атрымаецца», – заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе TUT.by.

Таксама ў часе сваёй прамовы Лукашэнка адзначыў: не трэба казаць, што на Данбасе не канфлікт Расеі ды Украіны.

Паводле Лукашэнкі новы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі «гатовы да цяжкіх рашэнняў для дасягнення міра». І хоць у дасягненні міру на ўсходзе Украіны з’явіўся прагрэс – прайшоў абмен палоннымі, падпісана «формула Штайнмаера», лёд яшчэ не крануўся.

У часе выступу на форуме «Менскага дыялогу» кіраўнік Беларусі таксама заявіў, што здольнасць урэгуляваць канфлікт ва Украіне – «лакмусавая паперка» для краін Еўропы, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Hавiны
Палітолаг: «Формула Штайнмаера» выбухованебяспечная для Украіны
2019.10.02 11:51

МГ belsat.eu

Стужка навінаў