Лукашэнка: «Беларускім хакеістам не месца ў вышэйшым дывізіёне»


Такое меркаванне кіраўнік Беларусі выказаў падчас сустрэчы з кіраўніком назіральнага савету менскага ХК «Дынама» Ігарам Шуневічам.

«Іх месца там [можна толькі здагадвацца, што меў на ўвазе кіраўнік Бедарусі. – Заўв. Belsat.eu]. Ім няма чаго рабіць з такой гульнёй у гэтым дывізіёне. Але пагадзіцца з гэтым мы ніяк не можам», – цытуе Аляксандра Лукашэнку belta.by.

Нагадаем, што зборная Беларусі па хакеі правальна выступіла на сёлетнім чэмпіянаце свету і вылецела з вышэйшага дывізіёна.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў