Лукашэнка: «Беларусь ніколі не дазволіць адрадзіць ідэі фашызму на сваёй зямлі!»


Аб гэтым ён заявіў на адкрыцці мемарыяльнага помніку ў вёсцы Ола, якую спалілі нацысты падчас Другой Сусветнай вайны.

Сёння 21 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка робіць працоўны візіт у Светлагорскі раён Гомельскай вобласці, перадае ягоная прэс-служба. На адкрыцці мемарыялу ў вёсцы Ола, якую спалілі фашысты, ён яшчэ раз нагадаў аб адназначнай трактоўцы падзеяў Другой Сусветнай вайны.

Аляксандр Лукашэнка ў вёсцы Ола.
Фота: president.gov.by

«Зараз, калі подзвіг наша народу ставіцца пад сумнеў, мы робім усё, каб тыя, хто па сёння лічыць, што Гітлер »нёс славянам цывілізацыю« засвоілі ісціну. У вачах ворага беларусы, украінцы і рускія не былі людзьмі. Фашысты прыйшлі на нашыя землі, каб згодна з загадам фюрэра знайсці «чалавечы матэрыял», які будзе апрацоўваць паля і карміць вялікую германскую нацыю», – сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што беларусы мусяць памятаць сваю гісторыю.

«Беларусь ніколі не дапусціць адраджэння ідэяў нацызму на сваёй зямлі. Беларусь ніколі не дазволіць перапісаць гісторыю і здрадзіць памяці пераможцаў, якія ўратавалі свет ад катаў. Няма літасці лютым злачынствам», – сказаў ён.

Сёлета ў Беларусі адзначаецца 75 год з заканчэння Другой Сусветнай вайны. У сувязі з гэтым Лукашэнка 20 чэрвеня наведаў вёску Баркі на Магілёўшчыне, а заўтра 22 чэрвеня з’ездзіць у Берасце.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў