Лукашэнка: Беларусь не збіраецца сябраваць з Захадам супраць Расеі


Беларусь не збіраецца сябраваць з Захадам супраць Расеі, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заўсёды падчас сустрэчаў з прадстаўнікамі ЗША заяўляе, што размовы не атрымаецца, калі ён будзе ладзіцца ў плоскасці беларускага выбару паміж Усходам і Захадам.

«Гэта нашая пазіцыя. Мы самі будзем вызначаць, якія будуць стасункі з Расеяй і Кітаем з аднаго боку, ЕЗ і ЗША з іншага. Ніколі ніхто не пакрыўдзіўся з амерыканцаў, нават высокапастаўленых. Наадварот, некаторыя папярэджвалі такую маю ўмову перад перамовамі і публічна заяўлялі, што перад Беларуссю не ставяць пытання выбару, а хочуць выкарыстоўваць на карысць міру і спакою ва Усходняй Еўропе, хочуць бачыць Беларусь суверэннай і незалежнай», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
ЗША адрэагавалі на заяву Лукашэнкі зрабіць Менск амерыканскай сталіцай
2019.09.10 13:03

Насамрэч цягам апошніх месяцаў Лукашэнка сустракаўся толькі з двума прадстаўнікамі ЗША. Першая сустрэча была з Джонам Байдэнам, дарадцам прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы, а таксама намеснікам дзяржсакратара ЗША Дэйвідам Гэйлам.

Hавiны
Лукашэнка: Без ЗША не вырашыць канфлікт ва Украіне
2019.09.17 21:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў