Лукашэнка: Беларусь не стане адмахвацца ад рэкамендацыяў САЗ, але будзе дзейнічаць адпаведна сітуацыі

Падчас нарады па першачарговых захадах па забеспячэнні ўстойлівай працы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, кіраўнік Беларусі заявіў, што надалей будзе ўводзіць захады, адпаведныя сітуацыі. Пры гэтым ад рэкамендацыяў САЗ адмахвацца не будуць, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь атрымала з боку Сусветнай арганізацыі здароўя ліст з прапановамі захадаў, якія скіраваныя на спыненне распаўсюду каронавірусу.

«Захады, якія прапанавалі ў САЗ, павінны быць абавязкова вывучаны, нельга ад іх адмахвацца. Але мы павінны, зыходзячы з комплексу рэкамендацый, нашага досведу, дзейнічаць адпаведна. Нельга дзейнічаць на авось і «на ўсялякі выпадак, горш не будзе», – сказаў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

https://belsat.eu/news/lukashenka-raspavyou-shto-saz-raila-belarusi-uvestsi-karantsin-i-magchyma-kamendantskuyu-gadzinu/

Раней Сусветная арганізацыя здароўя апублікавала спіс рэкамендацыяў для Беларусі на падставе вынікаў місіі незалежных экспертаў. Місія працавала ў Беларусі 7 – 11 красавіка.

Сярод асноўных рэкамендацыяў САЗ Беларусі – узмацніць сацыяльнае дыстанцыяванне:

  • адкласці вялікія сходы, у тым ліку спартыўныя, рэлігійныя і культурныя падзеі;
  • змяшчаць у каранціне кантакты людзей, у якіх пацверджаны ці можа пацвердзіцца каронавірус;
  • увесці варыянты аддаленай працы і дыстанцыйнага навучання ў школах, універсітэтах і іншых навучальных установах, прыпыніць неістотны бізнес;
  • паменшыць неістотныя перасоўванні, асабліва для групаў высокага рызыкі.

https://belsat.eu/news/natallya-ejsmant-pra-zdaroue-lukashenki-ne-dachakaetsesya/

СК belsat.eu

Hавiны