Лукашэнка: Беларусь не пастаўляла зброі Азербайджану ці Арменні


У тэлефоннай размове з прэзідэнтам Арменіі Армэнам Саргсьянам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў апошнія паўгады Беларусь не накіроўвала ваенных грузаў у Азербайджан ці Арменію.

Пра тэлефонны званок распавёў тэлеканал ОНТ. Гэтак Лукашэнка абвяргаў інфармацыю пра тое, што Беларусь напярэдадні ажыццявіла пастаўку ваеннага грузу ў Азербайджан.

«У размове быў дадзены дакладны адказ на фэйкавую інфармацыю», – сказаў Лукашэнка.

Ільхам Аліеў у Баку пасля набыцця ў Беларусі 10 сістэмаў «Паланэз». Фота прэс-службы Аліева

У чэрвені 2018 года Беларусь прадала Азербайджану 10 ракетных сістэмаў «Паланэз». МЗС Арменіі тады выказала незадавальненне:

«Шкадуем, што Беларусь, з’яўляючыся сяброўскай нам краінай, уцягнутая з намі ў шматбаковых фарматах, маючы саюзніцкія абавязкі, прадае ўзбраенне краіне, якая мае з намі канфлікт».

Канфлікт паміж суседкамі Арменіяй і Азербайджанам за кантроль у Нагорным Карабаху абвастрыўся 27 верасня, калі бакі абвінавацілі адно аднаго ў адкрыцці агню.

ВІДЭА
Былы кіраўнік Азербайджана «Белсату»: Канфлікт у Карабаху гэта «падатак на незалежнасць»
2020.10.03 10:35

ЮЦ Belsat.eu

 

 

Стужка навінаў