Лукашэнка: Беларусь не можа развівацца без Нацыянальнага выставачнага цэнтру


Кіраўнік Беларусі даручыў да 2021 года пабудаваць у краіне Нацыянальны выставачны цэнтр. Паводле яго, арганізацыя выставачнай дзейнасці – вельмі сур’ёзнае і прынцыповае пытанне для Беларусі.

Аб’ектыў
Лукашэнка прызнаўся ў тым, што раздае чыноўнікам зямлю пад катэджы
2019.05.11 22:10

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што без арганізацыі выстаў і падобных падзеяў немагчыма весці перш за ўсё гандаль, паведамляе БелТА.

«Ну а для экспартна арыентаванай краіны ўвогуле немагчыма развіццё», – сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даўно ставіў задачу прапрацаваць пытанне развіцця выставачнай дзейнасці і будаўніцтва нацыянальнага цэнтру, але гэтае пытанне неапраўдана зацягнулася. Таму, заявіў ён, і даручана ў 2021 годзе мець падобны цэнтр.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў