Лукашэнка: Беларусь і Кітай распрацоўваюць магутную зброю


Лукашэнка і Галоўчанка.
Фота: president.gov.by

23 верасня падчас справаздачы Рамана Галоўчанкі, старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту, Лукашэнка адзначыў, што пасля разрыву Дамовы аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і малой далёкасці Беларусь апынулася ў цэнтры ўвагі.

Hавiны
Пуцін падпісаў указ аб прыпыненні выканання ДРСМД
2019.03.04 16:33

Паводле кіраўніка краіны, Беларусь выступае катэгарычна супраць размяшчэння такога ўзбраення ў Еўропе, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Знаходзячыся «ў гэтым катле, гарачай палітычнай кропцы», Беларусь не можа не звяртаць увагу на забеспячэнне сваёй бяспекі, падкрэсліў Лукашэнка.

Hавiны
У Расеі правялі вучэбны запуск балістычных ракет з падводных лодак
2019.08.24 11:51

Ён пацікавіўся дзейнасцю камітэту, спытаў, як развіваюцца авіярамонтныя заводы ў Баранавічах і Воршы, кампанія «Тэхніка сувязі» ў Барані. Пры гэтым гаворка ішла не толькі пра аднаўленне дзейнасці, але і пра выпуск найноўшых узораў узбраення.

Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі ўжо стварылі ракету сярэдняй далёкасці, цяпер у планах распрацаваць яшчэ больш магутную зброю, павялічыўшы далёкасць і магутнасць ракетаў.

Hавiны
Украіна зладзіць выпрабаванні ракет побач з Расеяй
2019.03.13 23:19

Зрабіць гэта плануецца на падставе партнёраў з Кітаем, з якім краіна актыўна супрацоўнічае ў ракетабудаванні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў