Лукашэнка атрымаў званне «ганаровы ўздзень Дагестана»


Кіраўнік Беларусі атрымаў званне «за жалезную волю, дальнабачную палітыку і прыклад патрыятызму ды павагі да народаў СНД».

Сертыфікат і медаль для Аляксандра Лукашэнкі былі перададзеныя амбасадару Беларусі ў Расеі Ігару Петрышэнку 17 лістапада ў пасольстве Беларусі ў Маскве падчас сустрэчы са старшынёй савету «Уздзені Дагестана» Керымханам Умаханавым, паведамляе «РИА Дагестан».

Раней у Дагестане ўздзенямі называлі саслоўе вольных людзей, якія жылі ў самастойнай сельскай грамадзе, або знаходзіліся ў падпарадкаванні розных валадароў на правах падданства. У літаральным перакладзе «ўздзень» азначае «той, хто жыве сам па сабе».

Прадстаўнік Дагестана перадаў праз амбасадара Беларусі для Аляксандра Лукашэнкі бурку, шаблю і папаху.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў