Лукашэнка апісаў ролю настаўніка ў эпоху інфармацыйных тэхналогіяў


Аляксандр Лукашэнка 2 верасня 2019 года адкрывае новую школу № 93 у Менск. Тут – на занятках працоўнага навучання. Фота – president.gov.by

Заўтра ў Беларусі адзначаць Дзень настаўніка. У віншаванні педагогам з гэтай нагоды кіраўнік Беларусі распавёў, якім павінен быць настаўнік ды падзякаваў ім за вернасць абавязкам і пакліканню.

«Абапіраючыся на традыцыі і духоўныя каштоўнасці народа, вы вызначаеце заўтрашні дзень краіны. Кіруеце сваіх вучняў да вяршыняў ведаў, фармуеце асобу, выхоўваеце сапраўдных патрыётаў-грамадзянаў нашае Айчыны», – гаворыцца ў віншаванні.

На думку кіраўніка Беларусі, аўтарытэт і высокі статус настаўніцкай прафесіі – залог паспяховай будучыні дзяржавы, а сучасная інфармацыйныя тэхналогіі ніколі не заменяць вучням жывой камунікацыі з настаўнікам.

«Дзякую вам за высокі прафесіяналізм, вернасць абавязку і пакліканню», – дадаў ён.

Дзень настаўніка пачалі адзначаць у СССР з 1965 года. Да сёння ў першую нядзелю кастрычніка яго адзначаюць у Беларусі, Латвіі і Украіне.

  • У сярэдзіне верасня падчас настаўніцкага скандалу ў Гомлі Аляксандр Лукашэнка заступіўся за настаўніцу, якая пагражала забіць вучня партай. Згодна з распараджэннем Лукашэнкі, звольненага педагога аднавілі на працы, затое звольнілі дырэктара школы.
Hавiны
Каментатары бароняць настаўніцу, якая пагражала ўдарыць школьніка партай – вось іх аргументы
2019.09.14 18:27

ДД belsat.eu

Стужка навінаў