Лукашэнка анансаваў «з'езд народа Беларусі»


20 студзеня падчас сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Міхаілам Ордам кіраўнік Беларусі анансаваў правядзенне Усебеларускага народнага сходу напрыканцы лютага, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэта [зʼезд ФПБ] маштабнае ўнутранае мерапрыемства. Тым больш такі палітычна важны год: прэзідэнцкія выбары, зʼезд народа Беларусі – Усебеларускі народны сход, які выпрацуе стратэгію на перспектыву. Прафсаюзы тут павінны адыграць сваю ролю», – сказаў кіраўнік краіны.

Першы Усебеларускі народны сход адбыўся ў кастрычніку 1996 года. Наступныя сходы прайшлі ў 2001, 2006, 2010 і 2016 гг. Толькі ў 2016 годзе Усебеларускі народны сход прайшоў пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Меркаванні
«Выбары сябе» Лукашэнка рыхтуе як спецаперацыю
2019.12.06 16:50

Сёлета ў траўні Аляксандр Лукашэнка даручыў Міхаілу Ордзе арганізаваць і правесці парламенцкую выбарчую кампанію «прыгожа».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў