Лукашэнка афіцыйна звольніў Уцюрына «за правіны, што дыскрэдытуюць званне вайскоўца»


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў ноч на 1 траўня з’явіўся ўказ Аляксандр Лукашэнкі аб звальненні палкоўніка Андрэя Уцюрына з пасады намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі.

Ва ўказе адзначаецца, што Уцюрын звольнены «за правіны, што дыскрэдытуюць званне вайскоўца». Больш нічога ў дакуменце не тлумачыцца.

Сам указ падпісаны яшчэ 24 красавіка.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі, які раней 8 гадоў узначальваў Службу бяспекі прэзідэнта, Андрэй Уцюрын арыштаваны КДБ за хабарніцтва. «Афіцыйная прычына затрымання – хабар у асабліва буйным памеры ($ 150 000). А неафіцыйная – нельга так сябраваць з высокапастаўленымі чыноўнікамі Расейскай Федэрацыі, калі адносіны з ёй не самыя лепшыя», – напісаў 29 красавіка ў сваім «Telegram» блогер NEXTA. Паводле шэрагу недзяржаўных СМІ, на нерухомасць Уцюрына і ягоных сваякоў накладзены арышт.

Праваахоўныя органы інфармацыю аб арышце Уцюрына не каментуюць.

Меркаванні
Арыштаваны намеснік сакратара Савету бяспекі. Якую цуру згатуюць публіцы гэтым разам?
2019.04.30 16:40

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў