Лукашэнка афіцыйна ўсклаў на Румаса адказнасць за эканамічны рост Беларусі


На прэм’ер-міністра Сяргея Румаса ўскладзена персанальная адказнасць за забеспячэнне эканамічнага росту краіны пераважна за кошт вонкавага попыту. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 траўня.

«Крытэрыем эфектыўнай экспартнай дзейнасці будзе зʼяўляцца забеспячэнне таварнай і геаграфічнай дыверсіфікацыі паставак, а таксама нарошчванне экспарту тавараў і паслугаў тэмпамі, што апераджаюць рост імпарту», – адзначаецца на сайце Лукашэнкі.

Нагадаем, Румас займае пасаду прэм’ер-міністра Беларусі з 18 жніўня 2018 года.

Аб’ектыў
Лукашэнка звальняе за адсталасць калгасаў, а ў Менску Румас ацэньвае інавацыйнасць эканомікі
2019.03.27 22:11

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў