Лукашэнка адправіў у адстаўку двух «міністраў-пафігістаў»


За невыкананне даручэнняў кіраўніка Беларусі па развіцці Аршанскага раёну і неналежнае выкананне службовых абавязкаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны і міністр прамысловасці Віталь Воўк адпраўленыя ў адстаўку, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што 13 жніўня Лукашэнка ўчыніў разнос ураду і жорстка раскрытыкаваў якасць працы мясцовых органаў улады.

Вынікі гэтай крытыкі адлюстраваныя ў адпаведным указе, падпісаным 16 жніўня. У дакуменце гаворыцца аб строгай вымове Мікалаю Шарстнёву, кіраўніку Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту.

Там жа згадваюцца дзяржаўны сакратар Савету Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась і кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Алег Двігалёў, якіх папярэдзілі аб няпоўнай службовай адпаведнасці. А таксама Аляксандр Пазняк. Лукашэнка загадаў звольніць яго з пасады кіраўніка Аршанскага райвыканкаму і прызначыць на ягонае месца Ігара Ісачэнку.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары