Лукашэнка адмаўляецца ад сэлфі з кіраўнікамі ЕАЭС


Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян апублікаваў некалькі нефармальных фотаздымкаў з удзельнікамі паседжання Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету ў Ерэване. І на ніводным з іх няма Аляксандра Лукашэнкі.

Ճանապարհային սելֆի:) Այս ընթացքում հասցրեցինք կարեւոր որոշում կայացնել:

Opublikowany przez Nikol Pashinyan / Նիկոլ Փաշինյան Wtorek, 1 października 2019

Гэтак, на сэлфі з мікрааўтобусу, апроч Пашыняна, ёсць кіраўнікі Ірану, Казахстану, Кыргызстану, Малдовы і Расеі. Але кіраўнік Беларусі адсутнічае.

Няма яго і на фота з вінакурні.

«Некаторыя нашы партнёры любяць рабіць сэлфі, а некаторыя – не», – адзначыў армянскі прэм’ер.

Մեր գործընկերներից ոմանք սիրում են սելֆի անել, ոմանք ոչ: Խմել ենք նաեւ մեր սելֆի չսիրող եւ բացակա գործընկերների կենացը:

Opublikowany przez Nikol Pashinyan / Նիկոլ Փաշինյան Poniedziałek, 30 września 2019

Але, дадаў ён, удзельнікі паседжання, якія прысутнічаюць на фота, выпілі і за тых, хто на яго не патрапіў.

Разам з тым армянскія СМІ апублікавалі відэа, на якім бачна, як кіраўнік Беларусі неяк дзіўна спускаецца па трапе самалёту.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары