Лукашэнка адкрывае БелАЭС у Астраўцы


«Пул Первого» піша, што Лукашэнка агледзеў тэрыторыю станцыі з верталёта.

Лукашэнка ў Астраўцы

Ён назваў запуск Беларускай атамнай электрастанцыі гістарычнай падзеяй у жыцці краіны.

«Усё так штодзённа, як быццам метро пабудавалі. Гістарычны момант – краіна становіцца ядравай дзяржавай», – падае словы Лукашэнкі «Белта».

У Астраўцы Лукашэнка наведвае вучэбна-трэніровачны цэнтр БелАЭС, дзе яму распавядуць пра працу па ўводзе станцыі ў эксплуатацыю і яе інтэграцыю ў эканоміку краіны, перспектывах супрацы дзяржкарпарацыі «Росатом» з Беларуссю ў галіне ядравай энергетыкі, пішуць праўладныя медыі.

Лукашэнка ў Астраўцы

Таксама ён азнаёміцца з аб’ектамі станцыі, у тым ліку наведае будынак Упраўлення першага энергаблока, дзе, як плануецца, дасць дазвол на пад’ём электрычнай магутнасці энергаблока (да 400 МВт) у адпаведнасці з этапнай праграмай.

Лукашэнка даў дазвол на пад’ём электрычнай магутнасці энергаблока
  • Нягледзячы на ўвядзенне ў эксплуатацыю Астравецкай АЭС, прэтэнзіі да яе не зніклі. Літоўскі парламент нават аб’явіў станцыю «пагрозай нацыянальнай бяспекі». У адказ на выраб першых кілават-гадзін у Астраўцы Літва спыніла гандаль электраэнергіяй з Беларуссю. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць што Астравецкая АЭС пагражае не толькі Літве, але і ўсяму Еўразвязу. Пазіцыю Літвы па Беларускай АЭС падтрымліваюць Польшча і Украіна.
  • Увядзенне ў эксплуатацыю станцыі некалькі разоў пераносілася. Аб’ект планавалі адкрыць яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. Аднак у выніку загрузка ядравага паліва ў рэактар першага энергаблока Астравецкай АЭС распачалася 7 жніўня, а 3 лістапада станцыя пачала вырабляць першыя кілават-гадзіны і стала часткай энергасістэмы краіны.
  • Пакуль Астравецкая АЭС толькі пачынае працу, але чакаецца што прамысловае выкарыстанне першага энергаблока адбудзецца на пачатку 2021 года. Другі блок падключаць у 2022.
  • Астравецкая АЭС – першая атамная станцыя пакалення III+, створаная па расейскіх тэхналогіях за межамі Расеі. На дадзены момант у самой Расеі існуюць 3 такія энергаблокі: 2 на Новаваронежскай АЭС і 1 на Ленінградскай АЭС.

belsat.eu

Стужка навінаў