Лукашэнка адкажа на пытанні інтэрнаўтаў


Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі ў тэлестудыі Белтэлерадыёкампаніі.

У сацыяльных сетках Агенцтва тэлевізійных навін з’явілася наступная інфармацыя:

«Інтэрвʼю – адно на мільён! Задай сваё пытанне самому галоўнаму чалавеку краіны. Упершыню за доўгі час прэзідэнт Беларусі сустрэнецца з журналістамі ў інфармацыйным эпіцэнтры краіны – у тэлестудыі на Макаёнка, 9», – гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым БТ абяцае агучыць пытанні і ад звычайных грамадзянаў – штопраўда, не ўсе, а толькі самыя цікавыя. «Белсат» выйшаў на вуліцы Менску і распытаў мінакоў, якія пытанні яны маюць да Лукашэнкі.

«Калі наступіць час, што людзі будуць зарабляць грошы і жыць у сваю асалоду?»

«Калі пенсіянеры стануць людзьмі? Няма ні паесці нармальна ні папіць, за кватэру немагчыма заплаціць».

«Навошта падвышаць пенсійны ўзрост, калі моладзі нават не могуць працу прадставіць?»

Арганізатары адзначаюць, што ў інтэрнэт-карыстальнікаў будзе магчымасць перадаць сваё пытанне Аляксандру Лукашэнку. Дасылаць іх можна на паштовую скрыню voprosnomer1@tvr.by.

Як паведамілі belsat.eu у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, падзея запланаваная на 10 красавіка, пачатак а 11:00.

Мінулым разам Лукашэнка сустракаўся з прэсай 3 лютага 2017 года падчас «Вялікай размовы з прэзідэнтам».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў