Лукашэнка абяцае пасля выбараў заняцца пенсійнай рэформай


Аляксандр Лукашэнка анансаваў змены ў пенсійнай сістэме. Паводле яго словаў, «пенсійная сістэма ў тым выглядзе, у якім мы яе сёння бачым, – сябе выжыла», паведамляе БелТА.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў падчас з’езду Федэрацыі прафсаюзаў. Асноўная частка яго прамовы датычылася заробкаў, але закрануў Лукашэнка і пенсійную рэформу.

«Пенсійная сістэма ў тым выглядзе, у якім мы яе сёння бачым, – адмерла. Нам пасля прэзідэнцкіх выбараў (я буду ці хтосьці з вас) усё роўна прыйдзецца гэтым займацца. Калі мы працягнем працаваць у такім жа складзе – мы ў гэтым жа годзе, да канца года, пачнем гэтую працу. Трэба зрабіць так, каб чалавек, працуючы, разумеў, што пасля выхаду на пенсію – будзе больш працаваць, лепш зарабляць – на пенсіі будзе лепш. Ураўнілаўкі быць не павінна» – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Без рэформаў сённяшнія 30-гадовыя беларусы не пабачаць пенсіі
2019.10.01 11:10

Паводле Белстату, у нашай краіне на пачатак 2019 года пражывала 2,09 млн людзей, старэйшых за 60 гадоў. Гэта больш, чым кожны пяты жыхар Беларусі. За апошнія дзесяць гадоў колькасць людзей сталага веку павялічылася на 322 тыс. чалавек, або на 18,2 %.

З 2017 году ў Беларусі паводле ўказу Лукашэнкі падвышаецца пенсійны век. На сёння ён складае 61,5 года для мужчынаў і 56,5 для жанчын, а ў выніку мае дасягнуць 63 і 58 гадоў адпаведна.

СК belsat.eu

Стужка навінаў