Лукашэнка абвінаваціў Расею ў варварскіх паводзінах


Падчас працоўнага візіту ў Гомель Аляксандр Лукашэнка папракнуў Расею ў нядобрасумленнай канкурэнцыі і невыкананні абавязкаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюзу.

«Я хачу захаваць «Гомсельмаш». У нас цяпер цяжкі перыяд – расейцы паводзяць сябе па-варварску ў адносінах да нас, публічна пра гэта кажу. Яны ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх, а ў рамках ЕАЭС, куды яны нас запрасілі, яны выконваць свае абавязкі не жадаюць. Вось яны і ствараюць неканкурэнтную сітуацыю», – заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Расеі папракаюць амерыканцаў і Захад у стварэнні неканкурэнтных умоваў.

«А самі яны для нас такія ж неканкурэнтных ствараюць умовы. Гэта яшчэ тэма нашай размовы з прэзідэнтам Расеі. Але мы павінны працаваць у тых умовах, у якіх сёння існуем», – дадаў ён.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў