Лукашэнка абвінаваціў расейскіх сілавікоў у «крышаванні» кантрабанды санкцыйных тавараў


Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэту Юрыем Сянько закрануў тэму процідзеяння ўвозу санкцыйных прадукцыі на тэрыторыю Расеі. Ён заявіў, што гэтымі працэсамі запраўляюць самі ж расейцы.

«Галаўны боль для нас. Робім шалёную працу ў інтарэсах Расеі. А як тут мытнікі кажуць і іншыя, там жа ідзе бойка пастаянна, – хтосьці замаўляе нейкія матэрыялы (у СМІ). Яны пачынаюць нам прад’яўляць прэтэнзіі. Замест падзякі пачынаюць парой ківаць на нас, што мы тут дрэнна працуем з санкцыйнымі таварамі», – заявіў ён.

«Ці вырашана гэтае пытанне? І калі гэта не так, нам трэба смялей пра гэта казаць. Таму што, па інфармацыі спецслужбаў, запраўляюць усімі негатыўнымі працэсамі, звязанымі з «санкцыёнкай» ды іншымі пытаннямі, фірмы і кампаніі Расейскай Федэрацыі, часам буйныя, за якімі стаяць буйныя дзялкі з цяжкімі пагонамі. Гэта таксама трэба гаварыць, не саромецца. не мытнікам расейскім казаць, а інфармаваць урад і прэзідэнта Расейскай Федэрацыі, каб яны там разбіраліся са сваімі. Я Пуціну часта пра гэта кажу. Але факты трэба выкладаць», – заявіў ён.

Юрый Сянько ў сваю чаргу распавёў, што ўчора на магілёўскім напрамку былі затрыманыя два грузавікі, якія ехалі з Беларусі ў Расею з грузам санкцыйных прадукцыі. Суправаджаў гэтыя два грузавікі грамадзянін Расеі, які значыўся ў міждзяржаўным вышуку.

«Падраблялі дакументы, самі вязуць, а потым нам прадʼяўляюць прэтэнзіі», – адзначыў у сувязі з гэтым Лукашэнка.

Пасля ўвядзення Расеяй прадуктовага эмбарга ў дачыненні да прадукцыі заходніх краін, Масква неаднаразова выступала з абвінавачваннямі ў адрас Беларусі рээкспарце санкцыйных прадуктаў. Афіцыйны Менск усе абвінавачанні зняпраўджвае.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў