Лукашэнка абвесціў 2021 год Годам народнага адзінства

Затрыманне на Народнай інаўгурацыі Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 1 «Аб аб’яўленні 2021 года Годам народнага адзінства». Пра гэта паведамляе president.gov.by.

Рашэнне прынялі «ў мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народу на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны».

Савету Міністраў супольна з аблвыканкамам і Менгарвыканкамам даручылі распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў для правядзенні Года народнага адзінства, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацыяў для выканання гэтага плану.

Генпракурор Андрэй Швед анансаваў узмацненне рэпрэсіўных захадаў

Перад тым, як абвесціць 2021 год Годам народнага адзінства, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным пракурорам Андрэем Шведам. Чыноўнікі абмеркавалі змены ў заканадаўстве і пераслед удзельнікаў пратэстаў.

МГ belsat.eu

Hавiны