Лукашэнка абрынуўся з крытыкай на Расею, але спадзяецца, што там адумаюцца


Аляксандр Лукашэнка распавёў сваё бачанне прычынаў канфлікту з расейскім бокам у сферы паставак газу і нафты. Свае заявы кіраўнік краіны агучыў падчас наведвання «Заводу газетнай паперы» ў Шклове, паведамляе БелТА.

«Нязгода і канфлікт з Расеяй адбыліся праз тое, што ад нас запатрабавалі за нафту плаціць кошты большыя, чым сусветныя», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік краіны выказаў спадзяванне, што ў Крамлі адумаюцца і вернуцца «да нармальных стасункаў».

«Мы ўжо сёння асабліва не пакутуем, што яны закрываюць нам рынак па прадуктах харчавання. Прытым нахабна, беспардонна, без прычыны. Каб нахіліць, зняважыць. Мы гэтым не адказваем. Але ж мы можам і адказаць. Калісьці было, калі яны пачалі нас тарпедаваць. Мы пачалі іх аўтамабілі правяраць пад Смаленскам. і чарга выстраілася па чыгунцы і аўтатранспарту да Крамля. Тады ўбачылі, што так рабіць нельга», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
Лукашэнка: Расея распачала падатковы манеўр, каб ціснуць на Беларусь
2020.01.24 11:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў